Центр повышения квалификации руководящих работников и специалистов
Учреждение образования "Центр повышения квалификации руководящих работников и специалистов" Департамента охраны МВД Республики Беларусь
  • На главную
  • На главную





Наш e-mail:


QR-код нашего сайта:

Новости


Экскурсія ў літаратурны музей Янкі Купалы

    9 лютага 2016 года была арганізаваная экскурсія для курсантаў першапачатковай падрыхтоўкі ў літаратурны музей Янкі Купалы.


    Музей гэтага геніяльнага пісьменніка - адзін з найстарэйшых літаратурных музеяў у краіне. Экспазіцыйныя залы ахопліваюць усе перыяды творчасці паэта. Стваральнікам і натхняльнікам музея была жонка Янкі Купалы - Уладзіслава Францаўна Луцэвіч. Беражліва сабраныя ёю дакументы, рукапісы, фатаграфіі, кнігі, асабістыя рэчы пісьменніка ляглі ў аснову яго калекцыі. Творы паэта вызначаюцца глыбіннай народнасцю, фальклорным каларытам. Янка Купала адкрыў вобраз беларускага мужыка, селяніна як першаасновы народнага жыцця, маралі, яго духоўнай моцы. Ён стварыў і вобраз Маладой Беларусі, дзе знайшоў раскрыццё бязмежны патрыятызм паэта, яго неўміручая любоў да Бацькаўшчыны.

    У ходзе экскурсіі курсанты змаглі азнаёміцца з творчасцю выдатнага беларускага народнага паэта, драматурга і публіцыста Беларускай ССР Янкі Купалы, а таксама з асаблівасцямі літаратурнага жыцця краіны таго часу.


    На памяць курсантам застануцца фатаграфіі і, вядома ж, шмат уражанняў ад наведвання музея.



      Автор: Татьяна Технебедина
Автор фото: Анастасия Дунец

     
Руководители:

Оберемко И. Н.
2014-по настоящее время

Дмитриев В. А.
2006-2014гг.

Жилач В. П.
2005-2006гг.

Копач И. Б.
2001-2005гг.

Семижен В. А.
1996-2001гг.

Козлов Г. И.
1993-1996гг.


Ссылки:



Министерство внутренних дел Республики Беларусь

Общественный совет при МВД

Департамент охраны МВД Республики Беларусь

Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь

Официальный сайт Академии МВД Республики Беларусь

Могилёвский институт МВД Республики Беларусь


Погода в Минске




© Отделение ТСО учебного отдела УО "Центр повышения квалификации руководящих работников и специалистов" Департамента охраны МВД Республики Беларусь